Асенні вечар
RSS FeedНа лістоце — кроплі,
на траве — расінкі,
падаюць з нябёсаў
дробныя дажджынкі.
То ж асенні вечар —
надыходзіць рана,
месячык схаваўся,
у нябёсах хмарна.
Паглядзі ў акенца,
месяц сінявокі!
Прагані з нябёсаў
шэрыя аблокі!
Мільгацяць хай зоры
ды на цёмным небе
будуць хай узоры:
у вырай птушкам трэба.
Выйду паглядзець я
белы шлях птушыны,
зорак мільгаценне,
месячык мой сіні...
Апошнiя водгукi
4 года 20 недель назад
4 года 22 недели назад
8 лет 10 недель назад
8 лет 10 недель назад
8 лет 11 недель назад
9 лет 12 недель назад
9 лет 13 недель назад
9 лет 51 неделя назад
10 лет 49 недель назад
11 лет 13 недель назад