Кастусь Цыбульскі
RSS FeedАдзвінела павуціна...
Адзвінела павуціна
Над абрусам мурагоў...
Восень выткала хусціну
Над шаломамі стагоў.
I рукою чараўніцы
Сыпанула ў бор агню,
Дзе бярозкі-маладзіцы
Рады сонечнаму дню...
Дзе зязюлі кукавалі,
Дзе чаромхі цвет кіпеў,
Дзе асінкі уздыхалі
Пад дзявочы срэбны спеў...
Эх, часіна залатая,
Вераснёвая пара!
Смуткам сэрца мне кранае
Жураўліная зара.
Жоравы плакалі зноў...
Жоравы плакалі зноў —
верасень.
Босых няма слядоў
на беразе.
Толькі рака цішэй
плешчацца,
З зорных сівых начэй
цешыцца.
Коціцца лісцяў рой —
раніца...
Зноў ты у снах са мной,
абранніца.
Толькі плывуць гады —
верасень...
Нашы былі сляды
на беразе...
Апошнiя водгукi
3 года 12 недель назад
3 года 14 недель назад
7 лет 2 недели назад
7 лет 2 недели назад
7 лет 2 недели назад
8 лет 4 недели назад
8 лет 4 недели назад
8 лет 43 недели назад
9 лет 41 неделя назад
10 лет 5 недель назад