Людміла Воранава

RSS Feed

Бурштынавая восень.

Яшчэ не ацэнена

Бурштынавая восень,
лістота, як радно,
вятрыска хмары носіць,
плюецца дождж у вакно,
скавыча адзінота
параненым ваўком,
трымціць цяпла пяшчота
згараючым лістком,
змятае венік часу
ўсё тое, што было
ў жыцці нядаўнім, нашым,
каб запаліць святло
кастроў надзеі, мрояў,
дзе дым, ці мо туман,
з сятрыцаю смугою
сатчэ зімы дыван...
Не жоўты колер,белы
у новага радна,
як вымытае цела,
усплыве яно са дна,
як чысты ліст жыццёвы,
што пішам кожны дзень...
А кожны год - чарговы…
І новае, і цень…
Людміла Воранава.

Вераснёўскі ранак.

Сярэдняя: 4.6 (29 галасоў)

1
Вераснёўскі лагодны ранак
Дакранаецца да шчакі,
Ясна сонейка - мой каханак,
Мне спявае, як жаўрукі…
2
Адчыняе ў дзень фіранкі,
Прапаноўвае кавы смак,
Запускае ў акно заранку,
Што разгойдвае свой гамак.
3
Ходзіць босы цішком па хаце:
То прытуліцца незнарок,
То гарэзiць праз смех дзіцяці,
То штурхае суседа ў бок.
4
То зазвоніць званочкам у школе,
Элетрычкаю прагудзіць...
Час яго пряляцеў, між волі -
Так і дзень увесь праляціць.

Мінск.16.09.2014г.

Восень.

Яшчэ не ацэнена

1
Прыгадаўся на ранку
Позірк девы самотнай -
Рыжаватыя косы
Апаясалі стан,
Пад мелодыю верасня,
Музай пяшчотнай,
Захінала нас восень
У атласны кафтан.
2
У паглядзе мігцелі
Брыліянтамі росы
З крышталёвай кароны
Сівых туманоў...
У люстэрках вачэй
Сенажаці, пакосы
Незнаёмы мастак
Размалёўваў без слоў.
3
Разбаўляў ліха дождыкам
Морасным фарбы,
На палітры абшараў
Радзімай зямлі...
І ліліся ў прасторы
Карцінамі скарбы
Праз пейзаж, натюрморт,
Авангарды Далі.
4
З далячыні нябёсаў
Даносілі ветры
Развітальныя песні
Гусей, журавоў,
У якіх абяцалі
Вярнуць на прадвесні
Пералётных пярнатых
З вандроўкі дамоў.
5
Гэта дева святая
Напомніла маці,
Што бароніць душою
Жыцця дабрабыт,
Прытуліўшы да сэрца
Калыску дзіцяці
З першых хвіль нараджэння
Да могільных пліт.
6
Не відаць ў ёй канца,
Як няма і пачатку -
Гэты позірк, як вір,
Ўсё бурліць і нясе…
Только восень праложыць
Саломінкай кладку
І прадоўжыць жыццё
Ўсяму пакрысе…

Усе аўтары