Бурштынавая восень.

RSS Feed
Яшчэ не ацэнена

Бурштынавая восень,
лістота, як радно,
вятрыска хмары носіць,
плюецца дождж у вакно,
скавыча адзінота
параненым ваўком,
трымціць цяпла пяшчота
згараючым лістком,
змятае венік часу
ўсё тое, што было
ў жыцці нядаўнім, нашым,
каб запаліць святло
кастроў надзеі, мрояў,
дзе дым, ці мо туман,
з сятрыцаю смугою
сатчэ зімы дыван...
Не жоўты колер,белы
у новага радна,
як вымытае цела,
усплыве яно са дна,
як чысты ліст жыццёвы,
што пішам кожны дзень...
А кожны год - чарговы…
І новае, і цень…
Людміла Воранава.