Каляровы клен

RSS Feed
Яшчэ не ацэнена

Ядвізе Паплаўскай

Каляровы клен за акном стаіць
Каляровы клен на мяне глядзіць.
Фарбавы настрой,восеньскі настой
Сэрца супакой.

Каляровы клен,годзе сумаваць.
Каляровы клен,я хачу гуляць.
Ты пасыпь мяне сонечным лістом
Залатым руном.

Я ружовы ліст да неба паднясу,
Завярну у яго зорную слязу.
Хай мне будзе знак шчодрасці нябёс
Спачувальных слёз.

Каляровы клён за акном стаіць.
Каляровы клен на мяне глядзіць.
Фарбавы настрой,восеньскі настой
Сэрца супакой.