Восенню
RSS FeedЗалеюць рукі без рукавіц,
Стыне душа пад ветрам...
Колькі ж мной абмінута святліц
У беластвольных нетрах!
Колькі я мурагоў і муроў
He пабачыла, не прывітала!
Ва ўладаннях вёрст і вятроў
Іх нямала, нямала...
Перад гняздом, што знайшла на лугу,
Перад лістком, што трымаю,
Буду ў вялікім, вялікім даўгу
Аж да вясны, да мая!
Апошнiя водгукi
2 недели 4 дня назад
5 недель 2 дня назад
14 недель 8 часов назад
14 недель 1 день назад
14 недель 2 дня назад
14 недель 3 дня назад
14 недель 3 дня назад
15 недель 6 дней назад
34 недели 3 дня назад
1 год 2 дня назад