Вясковы верасень
RSS Feed...У вёсцы ціха. Імжыць-церушыць верасьнёўскі дождж. Нехта, нягледзячы на слоту, яшчэ шчыруе-капае бульбу...
Куры, нарэшце, атрымалі волю - дапушчаны пасьвіцца ў гародзе, бо шмат што ўжо ўбрана, а гарбузы ім не скляваць.
Ападаюць апошнія яблыкі - пякаюць сьпелкі долу - усё навакольле поўніцца ну проста нясьцерпным, сакавітым, што выклікае неадольную прагу пакаштаваць, яблычным водарам.
Ужо блізка час, калі дарэшты апусьцеюць лугі, палеткі і гароды, і паўсюдна запануе прыгажуня - восень залатая. Запалымнеюць чырваньню лістоты ўзьлескі, і лес будзе поўніцца пахам сырое ігліцы і восеньскіх грыбоў...
А пакуль мыюцца каля хатаў пад дожджыкам пузатыя паны-гарбузы, яшчэ сядзіць у градах, дасьпявае морква... Восень толькі ўбіраецца ў сілу.
Дождж,дождж... І мякнуць на дахах хлеўчукоў сьпелыя, ажно ружовыя, агуркі-насеньнікі. Восень...
Апошнiя водгукi
2 недели 4 дня назад
5 недель 2 дня назад
14 недель 8 часов назад
14 недель 1 день назад
14 недель 2 дня назад
14 недель 3 дня назад
14 недель 3 дня назад
15 недель 6 дней назад
34 недели 3 дня назад
1 год 2 дня назад