Запрашала восень...

RSS Feed
Сярэдняя: 5 (1 голас)

Запрашала восень да сябе на свята
Ды збірала восень ураджай багаты.
Тонкія карункі плёў павук маленькі,
Стракацела цудам яблынька-паненка.
У сям'і крылатай мітусня ды зборы.
На рабінках гронкі- яркія уборы.
Падарункаў колькі! - Кошыкі з грыбамі,
Хрумсткая капустка, дзежка з агуркамі,
Морквачка-князёўна ды збаночкі з мёдам-
Гэткае багацце са свайго гароду!
...Працавітым срэбны кубак падавала
У пакой шыкоўны дзверы адчыняла,
Частавала шчодра квасам з пірагамі
Мы яе гасціннасць адчувалі з вамі.