Да сцюжы зімовай далёка яшчэ...
RSS FeedДа сцюжы зімовай далёка яшчэ —
Прадрогшага неба спакойная просінь.
Бывае, што з раніцы дожджык маросіць,
А ў поўдзень па-летняму зноў прыпячэ.
Ручай балбатлівы бяжыць праз кусты,
Калышучы жоўтае лісце на хвалях.
І ўсё ж, калі сцішышся, чуецца ў далях,
Як з поўначы снежнай ідуць халады.
Дыхні на ўсе грудзі — прачнецца зямля
I полем пакоціцца пошчак далёкі.
...Стаіш над ракой, і здаецца, здаля
У вырай плывуць журавы і аблокі.
Апошнiя водгукi
2 недели 4 дня назад
5 недель 2 дня назад
14 недель 3 часа назад
14 недель 1 день назад
14 недель 2 дня назад
14 недель 3 дня назад
14 недель 3 дня назад
15 недель 6 дней назад
34 недели 3 дня назад
1 год 2 дня назад