Хто чуў, як пад начною слотай...
RSS Feed
Хто чуў,
як пад начною слотай
Бярозкі тонкія трымцяць,
З якой шчымліваю пяшчотай
Лісты на клёнах шапацяць,
Як вецер з пэўнасцю фатальнай
Даносіць з ліпы ад страхі
To ўсхліп апошні, развітальны.
To шэпт паспешлівы, глухі,
Як, поўнячы самотай сэрца,
Варожыць моўчкі цішыня,
Каторы ліст
вось-вось сарвецца,
Каторы
дажыве да дня, —
Той
вартым жалю называе
Таго, хто паўтарае ўсім,
Нібы прырода нежывая
I раўнадушная зусім.
Апошнiя водгукi
2 недели 4 дня назад
5 недель 2 дня назад
14 недель 7 часов назад
14 недель 1 день назад
14 недель 2 дня назад
14 недель 3 дня назад
14 недель 3 дня назад
15 недель 6 дней назад
34 недели 3 дня назад
1 год 2 дня назад