Цяплейшых промняў сонечныя стужкі...
RSS FeedЦяплейшых промняў сонечныя стужкі
Ужо ў стажкі прыбрала сенажаць.
Вось шумна парассыпаліся птушкі,
Ці ўсе яны нанова празвіняць?
Ляжаць вакол багатыя загоны,
I бочкі мокнуць, каб прыняць дары,
Збіраецца для гэтага зялёны
Смарагдавы лісточак у двары.
Вартуе сонца важкія антоны,
Хтось прасушыць
наслаў льняны сувой.
I самай свежай выпечкі батоны
Чакае самы ранні сырадой.
Так светла і запозна у прыродзе!
Грыбною цішай дыхаюць бары...
I сумна, што гурмою на зыходзе
Вясёлыя у вёсцы шкаляры.
Апошнiя водгукi
4 года 13 недель назад
4 года 15 недель назад
8 лет 3 недели назад
8 лет 3 недели назад
8 лет 3 недели назад
9 лет 5 недель назад
9 лет 5 недель назад
9 лет 44 недели назад
10 лет 42 недели назад
11 лет 6 недель назад