Ax, на шчасце, яшчэ ды не ўсохла балота...
RSS FeedAx, на шчасце, яшчэ ды не ўсохла балота,
А за ім векавее зажураны гай.
Покуль дождж не прайшоў, не апала лістота,
Запрашаю цябе ў журавінавы рай.
He адна пратаптана ў балоце сцяжынка,
Ды ізноў зарастае травою наскрозь.
Журавелю ты мой, я твая журавінка,
Што не вяне пад снегам і ў грозны мароз.
Але ты — гарадамі! I як за гарамі —
Немагчыма дазвацца, даклікацца мне.
Застаюся адна з векавымі дарамі
У сівой, у палескай сваёй старане.
Толькі далечы гэтай адкрытая насцеж,
Зноў святлее душа, як лістотай лясы.
...Журавінавым болем прабілася шчасце,
I палае яно паміж позняй расы.
Апошнiя водгукi
2 недели 4 дня назад
5 недель 2 дня назад
14 недель 7 часов назад
14 недель 1 день назад
14 недель 2 дня назад
14 недель 3 дня назад
14 недель 3 дня назад
15 недель 6 дней назад
34 недели 3 дня назад
1 год 2 дня назад