У эпіцэнтры восені...
RSS FeedУ эпіцэнтры восені,
У беразняку
Ліст з настылай просіні
Злятае на руку.
Зялёныя пражылкі,
Жаўтлявае крыло, —
Адбіўся, пакружыўся,
Ды ветрам не змяло...
Як свойская сініца,
На цёплую далонь
Даверліва садзіцца,
А з вачанят — агонь, —
Халоднага пажару
Трымценне і спалох,
Бярозавых стажараў
Прадснежаньскі парог...
Апошнiя водгукi
2 недели 4 дня назад
5 недель 2 дня назад
14 недель 6 часов назад
14 недель 1 день назад
14 недель 2 дня назад
14 недель 3 дня назад
14 недель 3 дня назад
15 недель 6 дней назад
34 недели 3 дня назад
1 год 2 дня назад