У зелянковых фарбах неба...
RSS FeedУ зелянковых фарбах неба
Па-над барвовым бліскам хмар.
А тут нішчымна пахне глеба,
Гібее восеньскі абшар.
Пацешся забаўкай маленькай:
Узбоч настылае раллі
Сваёй арэхавай кавенькай
Брынчэць па шэрым бадыллі, —
Калі прасцяг халодзіць вочы,
Калі такі падшэрхлы дол,
Калі такая ўжо сірочасць,
Такая жальба навакол,
Калі, як лісце, абтрасаеш
Гады на золкім рубяжы,
Калі да болю адчуваеш,
Як многа лішняга ў душы.
О надвячорак азалелы,
О спусташэння шары час!
Што пераспела, адбалела,
Хай абыходзіцца без нас —
У час трывання і надзеі,
У час цярплівасці адной,
Калі зімовае завеі
Крадзецца подых за спіной.
Апошнiя водгукi
2 недели 4 дня назад
5 недель 2 дня назад
14 недель 8 часов назад
14 недель 1 день назад
14 недель 2 дня назад
14 недель 3 дня назад
14 недель 3 дня назад
15 недель 6 дней назад
34 недели 3 дня назад
1 год 2 дня назад