Міхась Стральцоў
RSS FeedА май ужо адбушаваў...
А май ужо адбушаваў, I адшугала, мабыць, лета. Панасылала восень спраў — Яшчэ не скошаны палетак. Турбот — ад ганка да варот, I за варотамі вунь клопат, За паваротам — паварот, I лёс, і крыл ягоных лопат. О не, то гусі на бяду Крычалі — журавы маўчалі, Калі ў дарозе чараду І зім, і лет маіх страчалі. Буслы, як нейкія паслы, Паважную хавалі тайну. Ды поўніўся мой зрок і слых Сваёю тайнай жыццядайнай. Ужо і сэрца абняла I пранізала тайны сіла, Ужо на ветразі крыла Мяне узнесла і насіла. Тады я глянуў на зямлю, Дзе засталіся чалавекі, I зразумеў, як я люблю Усё тыя ж паплавы і рэкі. Што толькі міг — і ўжо табе Hi спадзявання, ні вяртання, Што будзеш плакаць у журбе Без даравання, без адхлання... Што я хацеў, што я хацеў, Што за праява адбылася?.. Я сніў, што сам я адляцеў — Душа ўзяла і засталася.
Вада асенняе крыніцы...
Вада асенняе крыніцы,
Як злавесныя агні,
Калі пад вечар неба ніца
Глядзіць з панурай глыбіні, —
Мне нагадалі даўні лёс,
Якога памяць ці жывая...
Я схамянуўся і абтрос
Жуду, як дрыжыкі, бывае.
Я павярнуўся і далей
Пайшоў, ды хмары навісалі
I не празрысцей, не святлей
Той на нябёсах лёс пісалі.
I дальні лес, і блізкі луг,
I ў вечаровых барвах поле,
I ўсё наўкола і наўкруг
Жыло там лёсам мімаволі.
Маўчала ўдалечы сяло.
Але чамусьці не здалося,
Што ўсё тут памяццю жыло
He аднаго, а многіх лёсаў.
А падалося: гэты дзень,
Святло якога дагарае, —
He пакідаючы надзей,
Са мною разам памірае.
Жаўтацвет
Сонца — сланечнік на сіняй градзе.
Промень-пялёстак на дол упадзе.
Промень падыме смуглявае лета,
Быццам істужку, у косу ўпляце
Дрэвам,
Гуркоўніку,
А закаханым ложак засцеліць
Колерам блізкай разлукі.
Жоўтым агнём разгараецца восень.
Апошнiя водгукi
1 год 3 недели назад
1 год 3 недели назад
1 год 4 недели назад
2 года 6 недель назад
2 года 6 недель назад
2 года 45 недель назад
3 года 42 недели назад
4 года 6 недель назад
4 года 35 недель назад
5 лет 1 неделя назад