Зрываюцца гронкі дамашняй рабіны...
RSS FeedЗрываюцца гронкі дамашняй рабіны,
як кроплі крыві на бялюткі паркаль,
і свецяць апошняй лістотай асіны,
і моліцца дуб — адзінокі святар.
Туманныя спевы без слоў і без грання,
хусцё паграбальнае, сонны сусвет,
самотныя думкі ды крык развітальны,
слязою туманнай заплаканы след...
Так восень туманам сівее, малюе
няісныя постаці ў белай імгле
і белай бязглуздзіцай далі рыхтуе
халоднаму подыху — новай зіме.
Апошнiя водгукi
2 недели 4 дня назад
5 недель 2 дня назад
14 недель 8 часов назад
14 недель 1 день назад
14 недель 2 дня назад
14 недель 3 дня назад
14 недель 3 дня назад
15 недель 6 дней назад
34 недели 3 дня назад
1 год 2 дня назад