снег
RSS FeedСнег у кастрычніку
На белым снезе — жоўтыя лісты,
Нібыта охры высахлыя капкі,
Нібыта гУсак выцвілыя лапкі,
I хоць бы лапік голай чарнаты.
Такое ўмее толькі першы снег —
Усё засыпаць чыста і наіўна.
А потым вецер з залатога жніўня
Раптоўна прынясе стракаты мех
I вытрасе пад клёнамі наспех,
Зіму і лета паяднаўшы дзіўна...
Хто скажа мне, што нешта тут не так,
Што гэта — выпадковасць?
He паверу,
Ступаючы на дыбачках па скверу,
Чытаючы пражылкі на лістах.
Прырода — найвыдатнейшы мастак.
Яна знайшла гармонію і меру.
I як нам перанесці на паперу,
Як затрымаць на палатне няўзнак
Чароўны свет здзіўлення і даверу,
Дзе нават ні намёку чарнаты?..
На белым снезе — жоўтыя лісты...
Снег усцілае зямлю...
Снег усцілае зямлю,
на снег
сцелецца жоўта-барвовае лісце:
мастачка-восень.
Апошнiя водгукi
3 года 12 недель назад
3 года 14 недель назад
7 лет 2 недели назад
7 лет 2 недели назад
7 лет 2 недели назад
8 лет 4 недели назад
8 лет 4 недели назад
8 лет 43 недели назад
9 лет 41 неделя назад
10 лет 5 недель назад