Восень прыйшла раптоўна...

RSS Feed
Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

Восень прыйшла раптоўна.
Вецер лісты скамечыў...
Восень — і плед шыкоўны
лёг на імшарын плечы.

Восень прыйшла знянацку,
як тэлеграма ноччу.
Восень — і час збірацца
шляхам птушыным крочыць.

Восень прыйшла, і дзякуй,
што прычакаць прыйшлося.
Засцерагальным знакам —
хутка зіма! — мне восень.

восень

вельми прыгожы верш