"Замуціла" восень баль на здзіўленне свету.

RSS Feed
Сярэдняя: 5 (4 галасоў)
"Замуціла" восень баль на здзіўленне свету. Загадала не у паркаль быць на ім адзетым, а ў пурпурную парчу, у багрэц і злата, каб кружылася ўваччу колераў багата. Абвясціла ўсёй зямлі — паркам і дубровам — каб убраныя былі ў модныя абновы, каб старызныя лісты шатаў вокамгненна прыхавалі ў залатых шалях "ад Кардэну". І сама рашыла свой выгляд "замаднячыць" у дызайнерскі "прыкід"— плацце "ад Версачы". Ды не ў блёклую пастэль і не ў замшу Гуччы— у густую акварэль — авангард яркучы. І, як быццам не на баль, а на пір убораў, упрыгожыла дубы ў скуру "ад Діору", разнамасціла тэкстыль клёнаў, а каштанам "навязала" ўладна стыль ад Ів Сэн-Ларану. А пасля, сцягнуўшы ніць сонца на бярозку, захацела аднавіць ейную прычоску і сама, рукой сваёй, незвычайна лоўка "прамятала" коскі ёй першай меліроўкай. Потым далі абышла, абляцела блізі. Лісце ветрыкам змяла с кронаў дрэў — да рыззя. Насваволіўшы вакол, рэшту ўзварушыла і, услаўшы ёю дол, дожджыкам "прашыла". 4.09.2014Air Jordan Horizon AJ13

Іншыя вершы аўтара