творчасць
RSS FeedЗноўку магчымыя мары...
Зноўку магчымыя мары,
Зноўку адчынены дзьверы -
Золатам лёг на абшары
Верасень - месяц веры. 
Скончу жніво на золку,
Серп над ракой павешу,
Непаслухмяныя зоркі
Тройкай пастаўлю над вершам.
Лістапад. Разгадкавы спакой...
Лістапад. Разгадкавы спакой.
А ў цішы так хораша і ясна.
Не шкада, што кружыцца дачасна
Зелянцовы лісцік нада мной.
Ведаю: адолею бяду
I наклічу радасць выпадкова.
Я сама сабой,
                       калі вяду
З болю непрыручанае слова.
У Іслацкай восені
Стынуць у полі слупы,
Дрэмле аціхлая просінь.
Нехта – у лес па грыбы,
Я ж у яго – па восень.
Лёсу малоцяць цапы –
Ні паратунку, ні рады:
Нехта – у лес па грыбы,
Я ж у яго – па праўду.
Дзіва ўцікуе й сляпы –
Верасу жмуцца краскі:
Нехта – у лес па грыбы,
Я ж у яго – па казкі.
Лісцем стракатым, рабым
Вочы сцяжына цешыць:
Нехта – у лес па грыбы,
Я ж у яго – па вершы…
 
	
Апошнiя водгукi
4 года 6 недель назад
4 года 8 недель назад
7 лет 48 недель назад
7 лет 48 недель назад
7 лет 49 недель назад
8 лет 51 неделя назад
8 лет 51 неделя назад
9 лет 37 недель назад
10 лет 35 недель назад
10 лет 51 неделя назад