Празрыстыя...
RSS FeedПразрыстыя
Асеннія лясы
Саромеюцца
Яркага убрання.
Ёсць у прыродзе штось
Ад вымірання,
Калі змаўкаюць
Птушак галасы.
Над гаем
I над пожняю пустой
Смялей крычаць
Стлусцелыя вароны,
Як быццам свет,
Журбою заімглёны,
Дарэшты ім аддасць
Набытак свой.
Як вусцішна
У лодцы на вадзе!
He цягне
Hi адчаліць, ні прычаліць...
Хоць бакеншчыкі
Ліхтары не паляць —
Натужна недзе
Кацярок гудзе.
Між сонных берагоў
Таўчэцца ён адзін.
He плачацца яму
I не смяецца.
Нібы пра лета цёплае
Ўспамін —
Дымок яго
Над лозамі віецца.
Апошнiя водгукi
2 недели 4 дня назад
5 недель 2 дня назад
14 недель 3 часа назад
14 недель 1 день назад
14 недель 2 дня назад
14 недель 3 дня назад
14 недель 3 дня назад
15 недель 6 дней назад
34 недели 3 дня назад
1 год 2 дня назад