Жураўліная ноч
RSS FeedСлізгалі цені па Чумацкім шляху,
Іх крык тужлівы скаланаў сады,
I гулка грукалі, нібы па даху,
Па каранях крамяныя плады.
Маўчалі зоры ў схаладнелай высі,
Лясы, лугі — маўчалі на зямлі.
Чаму ж так рана ў вырай падаліся,
У вырай падаліся жураўлі?
Што узняло іх: крыўда, страх ці гора?
Ад зябкіх жураўліных галасоў
У журавінна-ядраным прасторы
Ужо лунаў дух першых маразоў.
Што ў гэты час прырода адчувала?
Стаіўся я на змрочным кургане.
Яна яшчэ не спала, не драмала,
Але не пазнавала ўжо мяне.
Апошнiя водгукi
2 недели 4 дня назад
5 недель 2 дня назад
14 недель 8 часов назад
14 недель 1 день назад
14 недель 2 дня назад
14 недель 3 дня назад
14 недель 3 дня назад
15 недель 6 дней назад
34 недели 3 дня назад
1 год 2 дня назад