Упершыню...

RSS Feed
Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Над вёскаю —
Дым нахлупам навіс.
Паветра — студзяністае, густое.
Шарэлым ранкам, нібы сыты ліс,
Спіць вецер недзе ў норах за ракою.
Схуднеў за вёскай
Хмызнякоў паўкруг,
I знікла са штыкетніка даёнка.
Упершыню салодка спіць пастух,
Упершыню яго не будзіць жонка.