Асенняе
RSS FeedВодгук ціхае споведзі значыцца
У прызнанні асенніх прыўкрас:
Калі восені многа так плачацца,
То, магчыма, за грэшных і нас.
То, магчыма, прыняўшы заведама
Ўсе нягоды людскія як ёсць,
Адбаліць ёй усё, што й паэтамі
Апяваецца як прыгажосць.
Лес чырвоны, тугою запалены,
Сцісне сэрца маўклівай красой.
Тут і кожны лісточак паранены
Ападзе залатою слязой.
Так тужліва-трывожна агледзіцца
I патухне бурштыну касцёр.
Толькі полымем белым адсвеціцца
Іх любоў між бярозак-сясцёр.
Адгукнецца вятрамі нязванымі
Над зямелькаю голас тугі,
Што прыродзе здадуцца жаданымі
I халодныя зоркі — снягі.
Апошнiя водгукi
2 недели 4 дня назад
5 недель 2 дня назад
14 недель 3 часа назад
14 недель 1 день назад
14 недель 2 дня назад
14 недель 3 дня назад
14 недель 3 дня назад
15 недель 6 дней назад
34 недели 3 дня назад
1 год 2 дня назад