Люблю вясну я, ды чаму ...
RSS FeedЛюблю вясну я, ды чаму
Душой да восені гарнуся?
Ці дрэву вечнасці свайму
Лістком апалым я здаюся?
Ці ў подыху асенніх дрэў –
Перакліканне нашых лёсаў,
Бо так самотны гэты спеў
Бярозак, сэрца і нябёсаў.
На голым вецці спіць вясна,
Закалыханая дажджамі.
Як памяць ціхая яна -
Ўсяго, што адбалела з намі.
Што абнадзейвала, расло.
Рунела радасцю высокай.
І адгарэла. Адышло
Лісточкам жоўтым за аблокі.
Люблю вясну я. І таму
Душа да восені імкнецца –
Так дрэўцу вернасці свайму
Лісток вясною усміхнецца.
Апошнiя водгукi
2 недели 4 дня назад
5 недель 2 дня назад
14 недель 7 часов назад
14 недель 1 день назад
14 недель 2 дня назад
14 недель 3 дня назад
14 недель 3 дня назад
15 недель 6 дней назад
34 недели 3 дня назад
1 год 2 дня назад