Ніна Аксёнчык

RSS Feed

Асенні лес Аляксея Пысіна

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Асенні лес. Паэтаў сум
Застыў на голлі апусцелым,
I птушкай роспачы прысела
На ім пара журботных дум.

Замёр і сцішыўся прастор.
Адно — трывожнае маўчанне
Зямлі і неба развітанне
Стары ў сабе хавае бор.

А над знямелай цішынёй
У небе хмарка ціха ўецца,
Ёй блізкаю душой здаецца
Лес за туманнаю сцяной.

О вечнай мудрасці пара!
Твой час салодкі, хоць і горкі...
Хоць стынуць рэчкі і узгоркі —
Гарыць калінаю зара.

Не безнадзейны дзятла стук —
Зноў крокі ловіць позірк сонца.
Жыццё ж, жыццё гарыць бясконца
Праз немату асенніх мук.

«Асенні лес, асенні лес.
Густых рабін бяздомнае святло...»

Асенняе

Сярэдняя: 5 (7 галасоў)

Водгук ціхае споведзі значыцца
У прызнанні асенніх прыўкрас:
Калі восені многа так плачацца,
То, магчыма, за грэшных і нас.

То, магчыма, прыняўшы заведама
Ўсе нягоды людскія як ёсць,
Адбаліць ёй усё, што й паэтамі
Апяваецца як прыгажосць.

Лес чырвоны, тугою запалены,
Сцісне сэрца маўклівай красой.
Тут і кожны лісточак паранены
Ападзе залатою слязой.

Так тужліва-трывожна агледзіцца
I патухне бурштыну касцёр.
Толькі полымем белым адсвеціцца
Іх любоў між бярозак-сясцёр.

Адгукнецца вятрамі нязванымі
Над зямелькаю голас тугі,
Што прыродзе здадуцца жаданымі
I халодныя зоркі — снягі.

Восень. Туман

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Восень. Туман.
Дожджык халодны імжыць –
Як сярэбраны сон ці падман.
Раса на галінках дрыжыць.

Абдымаецца вецце шчыльней,
Каб сагрэцца ў гэтакі час.
Ды галінкам ад слёз не цяплей –
Цяжэюць, мігцяць, як алмаз.

І нават пляткарка сарока
Не хоча лятаць, а сядзіць.
Вось схавалася ў вецце высока.
На алмазы зусім не глядзіць.

І воўк затуліўся ў лагчыне, як вецер.
Не хочацца бегаць зусім аднаму,
Хоць рыжай лісою здаецца
Хмызняк недалёкі яму.

Восень. Падае рыжае лісце.
Цішыня і спакой наўкол.
Толькі добра зямлі.
І цяпер, як калісьці,
Цешыцца мокры дол.

Усе аўтары