Дзяніс Шпіронак

RSS Feed

Верасень

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Цішыня адцяняе напевы заходу,
Бег аблокаў зусім не чуваць,
Яны ў футры ружовым імчацца дадому,
Каб ўсе кроплі вады на зямлі пазбіраць.

Вецер гоніць наперад нягнуткія дрэвы,
Ў падарожжа ўпарта заве.
Яны слухаюць дзіўных вандровак павевы,
Але смеласці ім ўцячы не стае.

Дзіця восені – лісце пажоўклае, - ціха
Калыханку шапоціць сваю,
Укрывае, хавае, бароніць ад ліха,
Ад марозаў рыпучых ратуе зямлю.

Ліхтары быццам коўдрай ахутаў туман,
Каб святла таямніцу раскрыць.
У замове з марозам пайшоў на падман,
Па праменю спрабуе рассеяць, разбіць.

Гэту казку мне верасень шэпча ўва сне
І даруе сусветны спакой.
Гэты казачны сон праз зіму пранясе,
І ўжо больш ніколі не прыйдзе за мной.

Усе аўтары