Алесь Борскі
RSS Feed***
З усмешкай на вуснах,
блакітныя вочы,
крыштальны голас,
фарбуе наабум...
Гэта руды,
залаціста-сіні,
чырвоны, зялены-
восеньскі сум.
***
Аджылі свой век:
ліпы, клены,
чалавек...
Адгалекалі ўсе птушкі
у небе клін
скруціўся стружкай.
Я глядзеў у неба тонкае
кліну птушак услед.
Забіралі штосьці цеплае:
лета,
колер,
свет.
Бачу восень
Восень убачыў пад бярозай
Зляцелі лісця і пажоўклі.
Я хадзіў па лесе, думаў
Думкі толькі трохі змоклі…
Пах грыбны вільготны, шэры,
Павуцінне на вятры…
А вакол пажоўклі дрэвы
Колер кроны, як зары.
Мне казаць зусім не трэба
Пачуццё само крычыць.
Як прыгожа ўвосень неба..!
Хоць і шэрым зіхаціць.
Апошнiя водгукi
3 года 12 недель назад
3 года 14 недель назад
7 лет 2 недели назад
7 лет 2 недели назад
7 лет 2 недели назад
8 лет 4 недели назад
8 лет 4 недели назад
8 лет 43 недели назад
9 лет 41 неделя назад
10 лет 5 недель назад