Уладзімер Гардзейка

RSS Feed

Апошні матыль асенні

Сярэдняя: 4 (1 голас)

Апошні матыль асенні
На фары мае ляціць
Камар залятае у сені
I цэлую ноч не спіць

О Божачка, як жа прыкра
Адчуць мне, што лета прайшло
I восень рукой адвыклай
Пакрые марозам шкло

Што вечарам цёмным, доўгім
Я буду узгадваць май
I лета шляхі-дарогі
У сэрцы сваім трымаць

А потым, як толькі сонца
На лета паверне зноў
Адчую я зноў бясконца
Да гэтай зямлі любоў

Лiстапад

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Лiстапад – гэта месяц цемры
Вечароў, што даўжэй за дзень
Я мацней зачыняю дзверы
Ад нядобрых лiхiх людзей

Лiстапад – гэта проста восень
За вакном – цi то дождж, цi снег
I жабрак, што паесцi просiць
Зноў шукае сабе начлег

Лiстапад – гэта шэры колер
Зноў на нашу зямлю зляцеў
Гэта ўсё, што зрабiць не здолеў
Хоць так моцна зрабiць хацеў

Лiстапад – аблятае лiсце
Ды зяленай стаiць вярба
У жыццi ёсць заўсёды выйсце
Толькi ў смерцi яго няма

Лiстапад – нават гэтым часам
Можа здарыцца адкрыццё
Ў лiстападзе мы сталi разам
На дваiх аб’яднаўшы жыццё

Прамiльгнулi лясы маўклiвыя

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Прамiльгнулi лясы маўклiвыя
Мiма вокан
Цягнiка «Брэст-Масква» iмклiвага
Вось i восень…

Журавоў галасы адлётныя
З неба чую
Уздыхнуць iм услед з палёгкаю
Не хачу я

Сустракаў журавоў я з выраю
Так нядаўна
А вось зараз iх песню шчырую
Чуць шкада мне

Але ўсе ж я жыву з надзеяю
Захаванай
Што iзноў на радзiму вернецца
Клiн каханы

I пачуўшы яго, на вулiцу
Скочу босы
Бо вясна ўсё да сэрца тулiцца
А не восень

Усе аўтары