Віктар Стрыжак
RSS FeedВосень
Як ні плач ты,
І як ні кляні,
Я ніколі
Не буду з табою.
Восень едзе
На рабым кані,
Паганяючы жоўтай журбою…
Восень цягне
Душу на прастор
Задуменнасці,
Цішы і стомы.
Толькі ты
Зараз побач не стой,
Я хачу быць,
Як лёс,
Невядомым.
Я за лета
Так многа пазнаў.
Адганяючы сорам,
Як злодзей,
Краў глухімі начамі
Па снах
Распасцёртую
Шчырую слодыч…
А цяпер
Залатыя грахі
За прысадамі нашымі
Скіну.
Не патрэбна ні слоў,
Ні рукі.
І лічы,
Што я недзе
Загінуў.
Ты даруй
І ў мяне зазірні,
Захлынуўшыся
Чорнай кляцьбою:
Восень едзе
На рабым кані,
Паганяючы жоўтай журбою…
Апошнiя водгукi
3 года 32 недели назад
3 года 34 недели назад
7 лет 22 недели назад
7 лет 23 недели назад
7 лет 23 недели назад
8 лет 25 недель назад
8 лет 25 недель назад
9 лет 12 недель назад
10 лет 9 недель назад
10 лет 26 недель назад