Сяргей Махнач

RSS Feed

Восень

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Кляновы ліст* празрыст i чыст,
Ляцiць, кружыцца.
Напэўна, восень шле мне лiст*,
Пасланне быццам.
Яго чырвоныя радкi -
Нiбыта вены
Паднятай угару рукi,
Актрысы .
…………………Сцэны
Няма. Замест яе ёсць парк,
Дзе восень грае .
А лiст кружыць. I будзе так.
Паверыць раю.
I я зьбяру лiсты ў далонь,
Як сшытак вершаў.
Вiдаць, у восеньскi палон
Я трапiў першы.

*лiст(бел.) – лист, письмо.
23.09.2012

Жаданне

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Вазьму ў далонь лістоты жменю,
Забудуся аб мітусні.
Я рады гэтаму імгненню,
Я зноўку чысты ад хлусні.

Сам-насам з роднае прыродай,
Адкрыты свету, як вакно.
Жаданне загадаю ўпотай,
Я веру - здзейсніцца яно.
27.09.2012

Чырвона-буры верасень прыходзiць...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Чырвона-буры верасень прыходзiць,
I з iм лiстота ў парках карагодзiць.
Пунсовых пацалункаў мiтусню
Я назiраю, як гульню агню.
Удзячны парк развiтваецца з летам,
Ён увабраў цяпло святла i гэтым
Шчаслiвы, выстаўляе свой нарад
На публiкi захопленай агляд.
Як рознакаляровыя паштоўкi,
Як успамiны, нiбы замалёўкi,
Яны прыемныя маiх вачах,
I доўга будуць снiцца па начах.
Кругазварот цяпла, святла, усмешак,
Вавёрке з рук падораны арэшак,
Палiтру фарбаў, як дзяцiнства сны,
Я захаваю ў сэрцы да вясны.
24.09.2012

Усе аўтары