Яўгенія Мальчэўская
RSS FeedЗалатая мяцеліца
Неяк проста не верыцца
Ў чарадзейства без слоў.
Залатая мяцеліца
Ад бяроз і дубоў.
Зноў за хмаркаю лёгкаю
Цень плыве па зямлі,
На зімоўку далёкую
Ужо ляцяць жураўлі.
Восень сеткі развесіла
Павуцінных антэн.
Мне і сумна, і весела
Ад такіх перамен.
Залатая мяцеліца,
Залаты неспакой,
Хай жа сэрца даверыцца
Прыгажосці такой!
Лес — двор манетны — золата чаканіць...
Лес — двор манетны — золата чаканіць
Спыніўся час: ні ўперад, ні назад.
Я не прыйду, дарэмна ты чакаеш,
Мяне замёў асенні лістапад.
Параніў цяжка сум самотных клёнаў,
Закрыла вочы сетка павуцін.
Няма дарогі мне, запаланёнай,
Абпаленай пажарамі рабін.
Я буду тут да новага цвіцення,
Да пазыўных вясенніх салаўёў.
Пакуль жа ўсе спыніліся імгненні,
I я стаю без голасу, без слоў.
Апошнiя водгукi
1 неделя 6 дней назад
2 недели 9 часов назад
2 недели 1 день назад
2 недели 2 дня назад
2 недели 2 дня назад
3 недели 5 дней назад
22 недели 2 дня назад
40 недель 2 дня назад
44 недели 1 день назад
48 недель 2 дня назад