Мікалай Карташэвіч

RSS Feed

Восеньская дарога

Яшчэ не ацэнена

Жменьку пяску, прыдняпроўскага ветру
Я прынясу ўтамлёна дамоў,
Радасць сваю ў свавольным паветры
Выкрыкну гучна на матчынай мове.

Хай мая сутнасць не ўсім зразумела,
Можа ня ведаеш,як з ёю быць?
Ты зазірні мне стомлена-смела
Ў вочы,каб сорам чынкаў забыць!

Хай несціхае зноў срэбны мой кашаль,
Чысцяцца бронхі сумесна з душой,
Гэта ўсё ж лепш,чым заедзены Шашлем
Гора-любоўнік і Псеўдакаўбой!

Свецяцца,грэюць,смяюцца бурштынам
Вочы твае,як і,уласна,душа.
Я,закаханы,пералезу пад тынам,
Крочу туды,дзе прамая шаша!

Можа й гучыць гэта нейкай хімерай,
Хай застаўляе плявацца і выць,
Толькі ў сэрцы сустрэнеш ты з верай
Праўду,што дасць па-сапраўднаму Жыць!

Усе аўтары