Алег Мінкін

RSS Feed

Лістапад

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

Абляцелі жалуды.
Дапякаюць халады.
Пад нагой лісцё шуршыць.
А навокал — ні душы.

У выгоністым бары,
У прыціхлым гушчары
To наперад, то назад
Ходзіць дзядзька Лістапад.

Адпачнуў бы ён крыху
Ў зацішку на імху,
Ды не грэе болей дух
З лісця зроблены кажух.

Над цёмным карэннем, высока ў сінечы...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Над цёмным карэннем, высока ў сінечы,
У шатах шумлівых, куды ні зірні,
Лісты бестурботна трымцяць і трапечуць,
Забыўшы заўчасна свае карані.
Шапочуць: мы ў іншым жывем вымярэнні,
I голас у кожнага свой, і жыццё...
Ды станецца восень лістам адкрыццём,
Пранізлівы вецер дыхне азарэннем —
I зноў, як калісці, да цёмных карэнняў
Пачне, адпалаўшы, вяртацца лісцё.

Усе аўтары