Міхась Карцялёў

RSS Feed

Восені прывіды.

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Восені прывіды.

Сонца вадкай назалотай
Льецца дахам да зямлі
І пхне восень дзень дрымотный
За чырвыны небасхіл.

Падымае каўнер вечар,
Начы зорнай паліто
І Сусьвет, такі бязьмежны,
Глядзіць з бездані сваёй…
-6.11.14.

Павай важкай плыве восень...

Яшчэ не ацэнена

Павай важкай плыве восень,
Круціць-верціць падалом,
Запрасіць бы яе госьцей,
Пасядзець каб за сталом.

Падзівіцца маладзіцай,
Падгарнуцца да бакоў,
Пажаліцца доляй дзікай,
Гэтай доляй ніякой.

Пашаптаць ёй штось такое,
Каб суседзям не чуваць,
Каб яе шчокам ружовым
Цяжка жар было трываць.

Плыве восень важкай павай,
Круціць-верціць падалом,
Без турбот маім жаданьням,
Без клапот маіх сталоў.
-25.09.15.

Уцёкі.

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Уцёкі.

Ізноў зімовыя навалы
Хмары сталёвыя нясуць,
Ды зноўку меляць, бы жарнамі,
Сьнега бялюткую муку.

А восень мусіць бегчы садам,
Поля акрай, праз леса гушч,
За разлогі, далягляды,
З торбай арэхаў абяруч.
28.11.14.

Усе аўтары