Тамара Абрамчук

RSS Feed

Верасень

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

Вераснёвыя думкі мінаюць,
Вецер дзьме ў душы нібы плынь,
Восень зноў за жывое кранае,
Сэрца зноўку ляціць удалечынь.

Мы з табою пажыць не паспелі –
Захапіла ізноў мітусня.
І як узімку кружацца мяцелі,
Так знікае з-пад ног і зямля.

Прыпыніся, паслухай прыроду.
Шолах лісця падобны на нас:
Ён знікае бы гоман народу,
Што сабраўся ісці на Парнас.

Слухай верасень, кроч з ім пад руку,
Хай навучыць і нас так жыць,
Каб увосень ад зорак гукаў
Мы мацней пачыналі любіць.

І тады прэч сыйдзе трывога,
І на сэрцы стане лягчэй.
Калі ўвосень збярэшся ў дарогу,
Не крычы за прыроду грамчэй.

Восеньскі

Сярэдняя: 4.5 (8 галасоў)

А давай апранемся ў восень,
Будзем слухаць пад спеў агню,
Што на вецер здалёк прыносіць,
Будзем думаць пра долю сваю.

Ну давай. Пасядзім у лесе -
Лісце жоўтым няхай блішчыць,
Будзем водар ў кішнях несці –
Няхая спевам прыгожым гучыць.

І вось так, у цішыні вільготнай,
Знойдзем тое, што ты шукаў:
Лёсу тайну і гук самотны,
Каб ён сэрцы ўсіх кранаў.

Кранаў душы і жыцці рухаў,
Мілагучнасцю ачышчаў.
Дай мне толькі табе не схлусіць
У восень гэту я іншым стаў.

Усе аўтары